Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Любіла працаваць

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Яўгеніяй ТХАРЭЎСКАЙ, у дзявоцтве Станіславюк з Крывой, 1949 года нараджэння, зараз пенсіянеркай, у 2006-2014 гадах солтысам Орлі.

— Ці помніце сваіх дзядоў. Вашу сям’ю ў Крывой?

— Памятаю, што бабуля Еўдакія з боку бацькі Яна жыла 103 гады. А з боку маці Анны памятаю дзедка Каліні, а бабуля Анна, у дзявоцтве Нікалаюк, была з калёніі Петухоўка. Бацька Ян расказваў, што нашы лугі цягнуліся ад шашы да ракі Арлянкі і называліся Балота. Як пайшоў па кароў, то акурат надыходзілі немцы на рускіх. Маем там свой лес, у дрэвах было многа асколкаў і ў тартак баяліся браць. У мяне старэйшая сястра Тамара з 1947 года і брат Ваня з 1944 года, а я наймалодшая. У Крывой зараз няма ўжо нікога; уладанне апісана на майго сына.

— Школа?

— У школу хадзіла ў Крывой, было сем класаў; хадзіла таксама ўжо ў новы будынак. А пасля падставоўкі нікуды, асталася дома, на гаспадарцы. Бо і не было такіх варункаў.

— У Крывой быў калгас. Ведаю, што спачатку вельмі змушалі ўступаць у калгас. А як было пры Вашай памяці?

— Не прымушалі, абраблялі свае палі. Але што ж... Поле было так раскінутае, па тры-чатыры кіламетры. Адно наша поле было пад Ракавічамі, сенажаць была каля Агароднік, мелі таксама поле пры шашы, дзе шчытоўскі прыпынак ПКС — па абодвух баках дарогі. То трэба было ўсюды ездзіць конікам. Тады на полі было поўна людзей, а цяпер нікога не пабачыш.

— Як Вы пазнаёміліся з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF