Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Самы цудоўны ўспамін: паездка ў Беларусь

Ганна КАНДРАЦЮК

Ева Герасімюк — настаўніца беларускай мовы ў Дубінах. Нарадзілася ў прыпушчанскім Арэшкавае (дзявочае прозвішча Себяшук). Закончыла факультэты гісторыі, матэматыкі і педагогікі на Універсітэце ў Беластоку. Ад двух гадоў працуе таксама дырэктарам школы ў Арэшкавае. Жыве ў Гайнаўцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Я адсюль. З роднай старонкай я звязана з часоў дзяцінства. Люблю беларускую мову, цікавіць яна мяне.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— У мяне няма такога аднаго ідэала.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Так, супрацоўнічаю са школай у Арэшкаве.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— АБ-БА, БГКТ.

— Ці ведзяце ў школе беларускія праекты для сваіх вучняў? Калі так, назавіце іх.

— На занятках мы гаворым на тэму «Культура і архітэктура маёй мясцовасці».

— Ваш любімы беларускі конкурс?

— «Роднае слова» i «Пазнай Беларусь».

— Ці можаце разлічваць на дапамогу бацькоў, асяроддзя?

— У невялікай ступені.

— Ці навучанне на прынцыпе добраахвотнасці для вас складанасць ці, можа, козыр?

— Складанасць.

— Ці можаце зрабіць усё за тры гадзіны ў тыдзень, што раней запланавалі?

— Так, паспяваю.

— Ёсць у Вас лаўрэаты прадметнага конкурсу? Калі так, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF