Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Калядны хаос (2)

Яўген ВАПА

Вось першыя калядныя святы за намі. Пішу калядныя, а не толькі каталіцкія ці пратэстанцкія. Бо ж і праваслаўнае каляндарнае „безобразіе” ў самой Польшчы ў справе гэтай даты рэальна дазваляе святкаваць кожнаму на свой лад і строй. Адным словам, «няма цара, няма і парадку», — сказалі б нашы продкі, якія апынуліся ўжо перад абліччам Цара Нябеснага. Колькасць мяшаных сем’яў ці сяброўскіх кампаній зносіць справу выконвання царкоўнага календара, а змест самога дня святкавання бывае толькі фармальнай, літургічнай выявай. Не мне тут вырашаць дагматычныя і каляндарныя справы, але гэтае пытанне Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква мусіць развязаць рашучымі дзеяннямі. Усе простым вокам бачаць двухсэнсавасць такой сітуацыі, якую стварыла сама Царква, даючы згоду ў межах адной аўтакефаліі святкаваць Ражджаство Хрыстовае ў двух тэрмінах. Паміж дагматычнасцю і двухсэнсоўнымі дзеяннямі заўсёды з’яўляецца рэлятывізм і сумненні наконт адзінай веры ў праўдзе. Разыходжанні паміж календарамі — грыгарыянскім і юліянскім — не павінны, па-мойму, існаваць у адной краіне. Або так, або так. З аднаго боку маем і заходні час святкавання, а з другога і часціцу рускага міру. Як тады ў такой сітуацыі незахаванне Піліпавага посту патлумачыць у час споведзі святару, калі прыходзіцца ехаць менавіта за Віслу да сваіх сяброў ці дзяцей праслаўляць ужо нованароджанае Дзіцятка Божае? Зразумела, з поўным удзелам у калядным застоллі. Вазьмі і не звар’яцей ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF