Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Святкуем павашаму і панашаму

Міра ЛУКША

У нас ёлачка, куцця, селядзец, кісель, грыбны боршч, шчолак з сушанай садавіны. А на свеце святы адзначаюцца іначай, часам нават здзіўляюча іначай. У Венесуэле — стрымгалоў у храм. Венесуэльцы вельмі рэлігійны народ, таму выдумалі, што на ранішнюю багаслужбу будуць гнаць на роліках. Ну, быццам бы вар’яцтва і несур’ёзны падыход да свят, ды ўлады Каракаса, сталіцы Венесуэлы, выйшлі жыхарам насустрач і ў 8 гадзін раніцы ў Каляды закрываюць рух на вуліцах. І вернікі могуць без перашкод гнацца на роліках у храм, апранутыя святочна. А ў Японіі — святы ў галерэі. Японцы ў большасці не хрысціяне, але святкуюць па-свойму. У нас шыкуюць куццю з рыбкай і мацакоў, а тлумы японцаў бягуць на святочную вячэру ў КФС, каб паглынуць вядзерца курыных сцягенцаў. Пачалося гэта ў 1974 годзе, калі «сяцёўка» прасоўвала кураня як святочную страву, рэкламуючы: «З’еж кентукі на Святы!» А ў Карэі — дзіўны святы Мікола, у зусім нянаскай стылізацыі. Замест чырвонага плашча апрануты ён у зялёны, а замест шапкі абшытай футрам мае чорны капялюш. Мае ён доўгую, кучаравую бараду, прытым чорную і бліжэй яму да Канфуцыя, чым да нашага рассмяянага і кругленькага Мікалая ці Дзеда Мароза.

На Украіне — цікавае ўбранне ёлачкі. Павуціна — гэта не першае, з чым асацыюецца са святочнай аздобай ялінкі. Але згодна з украінскай легендай, адна жанчына была такая бедная, што не мела чаго павесіць на сваё каляднае дрэўца. Калі прачнулася назаўтра, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF