Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Беларускі Санта

Віктар САЗОНАЎ

Дык Санта Клаўс, ці Дзед Мароз, ці Святы Мікола? Здаецца, няшмат ёсць месцаў на зямлі, дзе дзядуля або бабуля можа ад сваіх унукаў пачуць пытанне пра тое, чым адрозніваецца Санта Клаўс ад Дзеда Мароза або ад Святога Мікалая. Бо нібыта і вопратка ў іх аднолькавая, і падарункі таксама на іх сумленні, і прыходзяць яны раз на год і прыкладна ў адзін і той жа час. Ну то хто з іх галоўны, хто лепшы, хто больш шчодры, ды ўвогуле, якая між імі розніца?

Дык вось, наша краіна, Беларусь, акурат і ёсць такім месцам, дзе дзеці задаюць падобныя пытанні дарослым. Бо ходзяць па нашай зямлі ўсе тры гэныя персанажы, і ўсе тры выконваюць нібыта тыя самыя функцыі. А так у прыродзе не бывае. Ну а дарослыя і сапраўды не ведаюць, як адказаць на дзіцячыя пытанні, бо так гістарычна склалася, што як яны самі былі дзецьмі, такіх замарочкаў не ўзнікала.

О, колькі я чуў тлумачэнняў ад бацькоў сваім маленькім нашчадкам на гэтае шчырае і наіўнае дзіцячае пытанне! Як блыталіся старэйшыя, умудроныя жыццёвым досведам людзі, спрабуючы даць дзецям хоць які, больш менш лагічны адказ!

— Мама, а хто гэта, Санта Клаўсы ці Дзяды Марозы? — пытаецца маленькі хлопчык, паказваючы пальцам праз акно гарадскога аўтобуса на дзядзькаў у чырвоных вопратках з белымі бародамі, якія, грукаючы кіямі, крочаць па цэнтральнай вуліцы горада.

— Ну я ж табе казала, што можна называць і так і гэтак, розніцы нама аніякай, — адказвае збянтэжаная маці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF