Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

У Нарве лакальна і свойска

Міра ЛУКША

«Гісторыя ўсё жывая» — праект рэалізаваны Гміннай публічнай бібліятэкай у Нарве ў рамках праекта «Дзейнічай лакальна», пры ўдзеле і падтрымцы Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» — міжнароднай асацыяцыі мясцовых суполак на польскім і беларускім баках мяжы. Еўрарэгіён з польскага боку складаецца м.інш. з Гайнаўскага павета, горада Гайнаўка, гмін Гайнаўка, Белавежа, ДубічыЦаркоўныя, Чыжы, Нарва, Нараўка, Чаромха, БельскПадляшскі і Орля, а таксама сельская і гарадская гміна Кляшчэлі; з беларускага боку — раёны Пружанскі, Камянецкі і Свіслацкі. Еўрарэгіён стварае аснову для развіцця дружалюбнага і ўзаемавыгаднага прыгранічнага супрацоўніцтва суседніх рэгіёнаў у Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь, якія ахопліваюць адзіны ў Еўропе і свеце комплекс першасных лясоў Белавежскай пушчы. Нарваўская гміна Гайнаўскага павета трапна выкарыстоўвае магчымасці і падтрымку гэтай асацыяцыі і падмацоўку праектаў Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства, а сама бібліятэка прапануе цікавыя праекты, у якіх ахвотна і людна прымаюць удзел жыхары гміны, асабліва жанчыны, якія якраз пры нагодзе рэалізацыі аб’ядналіся ў новы Гурток вясковых гаспадынь (сябрамі гуртка з’яўляюцца таксама мужчыны).

Еўрарэгіён у супрацоўніцтве з Акадэміяй развіцця дабрачыннасці ў Польшчы абвяшчае штогод конкурс мясцовых грантаў у рамках праграмы «Дзейнічай лакальна» Польска-Амерыканскага фонду свабоды. Праграма рэалізуецца Акадэміяй развіцця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF