Ніва № 52 (3320), 29 снежня 2019 г.
Стракаты верасень (ч.2)Аляксандр ВЯРБІЦКІ15 лістапада ў Варшаўскім універсітэце адбылася 5я Міжнародная навуковая канферэнцыя, ладжаная Цэнтрам беларускіх штудыяў Універсітэта. Тэма канферэнцыі: „Падзелены/аб’яднаны край: Беларусь і Польшча ў верасні 1939 года”. У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з абедзвюх названых краін. Ежы Гжыбоўскі з Варшавы: — У маі 1939 года, калі навісала вайна, група варшаўскіх беларусаў выступіла з дэкларацыяй, дзе выказвала лаяльнасць у адносінах да Рэчы Паспалітай. Вядома, што тыя дэкларацыі не былі шчырыя. У пярэдадні выбуху вайны ў беларускім асяроддзі панавалі крыху іншыя палітычныя настроі. Большасць беларускіх дзеячаў спадзявалася па набліжаючыхся зменах паправы палітычнай сітуацыі беларускага незалежніцкага руху. Беларускія дзеячы ўважліва назіралі за навакольнымі падзеямі, стараліся рэагаваць на акружаючую палітычную рэчаіснасць. А ў Еўропе паўставала новая палітычная і мілітарная магутнасць — Трэці Рэйх. Нямецкая палітыка набірала штораз большага значэння. І з ходам часу настроі беларускіх дзеячаў мяняліся на штораз больш пранямецкія. Іх адухаўляла дзяржава, якая вяшчала лозунгі развалу версальскіх парадкаў. Беларускія дзеячы нягледзячы на іх палітычныя погляды лічылі, што тыя абставіны, якія існавалі напярэдадні выбуху вайны, былі непрымальнымі. Малалікія беларускія дзеячы нагадвалі на ідэалагічнае сваяцтва з Трэцім Рэйхам; не ўсе былі прыхільнікамі ідэалогіі нацсацыялізму. Тут была халодная (...) |