Ніва № 52 (3320), 29 снежня 2019 г.
Цікавае і разнароднае мастацтва ў Гайнаўскім доме культурыАляксей МАРОЗНа Гайнаўшчыне жыве многа здольных мастакоў-аматараў і ў Аглядах непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі штогод прымае ўдзел многа асоб. Рыхтуюць яны на агляд многа цікавых прац — жывапіс, рысункі, графіку. Прызнанне ў час аглядаў здабываюць працы, якія прадстаўляюць пушчанскія краявіды, матывы вясковага жыцця, партрэты і нацюрморты. Паяўляецца штораз больш прац, на якіх іх аўтары паказваюць свае эмоцыі і ўнутраныя перажыванні. Нашы непрафесійныя творцы штораз больш гуляюць колерамі і разгортваюць свае ўмеласці ў галіне разьбы. Большае колькасць цікавых работ і павышаецца іх мастацкі ўзровень, аб чым паведамляюць прадстаўнікі журы гайнаўскага агляду. У сёлетнім ХХVІ Аглядзе непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі прынялі ўдзел 30 мастакоў з Гайнаўскага павета, якія заявілі ажно 83 працы. Камісія, у якой працавалі мясцовыя мастакі — жывапісец, графік і разьбяр Віктар Кабац, жывапісец і графік Іаанна Кярсноўская і скульптар Юры Івацік, 11 непрафесійным творцам прызначыла ўзнагароды, а чарговым 11 — вылучэнні. На конкурсную экспазіцыю ў галерэі ГДК кваліфікаваны былі 62 работы, якія можна будзе глядзець да 18 студзеня. Адкрыццё выставы і падвядзенне вынікаў ХХVІ Агляду непрафесійнага мастацтва адбылося 6 снежня. Сабраных прывітала мастацкі кіраўнік ГДК Ядвіга Лях-Кучкін. Публіка мела магчымасць паслухаць канцэрт у выкананні Зосі Філіпюк і Аляксандры Волчык са Студыі (...) |