Ніва № 52 (3320), 29 снежня 2019 г.

Працаваў прадаўцом і на гаспадарцы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Васілём ШЫМЧУКОМ, 1935 года нараджэння са Шчытоў-Дзенцялова ў Арлянскай гміне.

— Ці Вы помніце сваіх дзядоў?

— Маці Варвара, у дзявоцтве Петручук, са Шчытоў-Дзенцялова. Бацька Гаўрыіл Шымчук меў трох братоў, з якіх адзін, Коля, выехаў за працай у Аргенціну і там астаўся. Бацька памёр, калі мне было 11 гадоў.

Як у Шчытах было ў час Другой сусветнай вайны?

— У пачатку вайны саветаў з немцамі ў нашай сям’і ўсё згарэла. Расказвала маці: ехала савецкая разведка матацыклам з Орлі праз Шчыты пад шашу. А на шашы стаяў эшалон нямецкага войска. То пачалі страляць запальнымі снарадамі па вёсцы. І ў нас усё згарэла, нават тычка і накрыўка на студні; стоўб астаўся.

У суседнюю вёску Навадворы прыходзіў ноччу нейкі Жорж. У Збучы быў солтыс, які даносіў немцам. Далажыў, што два браты Качаноўскія маюць сувязь з партызанамі. Прыехалі з Орлі жандары і іх замкнулі ў хатцы на рагу. Пільнаваў жандар. Адзін з братоў папрасіў жандара, каб паслабіў яму кайданы. І вырваўся, забраў ружжо, але жандар яго пераканаў, каб ружжо аддаў. І абодвух братоў застрэлілі; пахавалі на могілках.

Пра тое здарэнне так у 1997 годзе расказвала мне Зінаіда Нядзельская, у дзявоцтве Карач, з Орлі (26.11.1916-07.02.2001), сваячка забітых: «Маіх блізкіх сваякоў, дваіх братоў Качаноўскіх, забілі ў Шчытах немцы невядома за што. Пахавалі іх у Шчытах. То іхняя маці з таго ўсяго моцна захварэла, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF