Ніва № 52 (3320), 29 снежня 2019 г.

У нас усе вучні ахвотна прымаюць удзел у занятках беларускай мовы

Ганна КАНДРАЦЮК

Марыя Панасэвіч-Дубіцкая нарадзілася ў Дуброве-Беластоцкай. Закончыла філію Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку па спецыяльнасці руская філалогія з беларускай мовай, паслядыпломныя курсы — па пачатковым навучанні, алігафрэнапедагогіцы і інфарматыцы. У школе ў Залуках працуе адзінаццаты год. Цяпер як настаўніца рускай мовы, пачатковага навучання і алігафрэнапедагогікі, а раней, дзевяць гадоў, працавала настаўніцай беларускай мовы. Жыве ў Беластоку з мужам, дачкой і сынам.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— У маленстве мы часта з сябрамі гулялі ў школу і я ведала, што ў жыцці хачу вучыць дзяцей. Настаўніцай беларускай мовы я пачала працаваць у Пачатковай школе ў Залуках.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Беларускую мову я пачала вывучаць толькі ва ўніверсітэце. Маім першым выкладчыкам быў прафесар Міхась Кандрацюк. Ён заўсёды гаварыў, што родную мову трэба цаніць і шанаваць. Размаўляў з намі па-беларуску і пакінуў станоўчае ўражанне.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Калі я вучыла беларускай мове, супрацоўнічала з сяброўкамі з Гарадка — Эляй Раманчук і Тамарай Бялькевіч. Я таксама карыстаюся вопытам настаўнікаў на сустрэчах і канферэнцыях.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Вельмі многа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF