Ніва № 52 (3320), 29 снежня 2019 г.

Калядны хаос

Яўген ВАПА

Сёлетні перадсвяточны перыяд як на далоні паказвае поўнае разыходжанне паміж светам рэальным і віртуальна-медыйным. З аднаго боку днём на двары маем тэмпературу пад плюс дзесяць і трава зелянее, быццам зараз мелі пасвіцца на ёй велікодныя баранчыкі і авечкі. А за грыбамі на калядны боршч то пэўна зараз будзем выпраўляцца ў лес самі, каб назбіраць іх свежых, а не купляць сушаныя летняю парою. Можа маё пісанне ў гэтым месцы здавацца трызненнем, але клімат вырабляе такія штукі, што ўсяго можна спадзявацца цягам бліжэйшых гадоў. Напрыклад, па гадах ацяплення можа да нас завітаць ледзяное паветра і нізкія тэмпературы, што не ёсць нічым дзівосным у гісторыі сённяшняй Еўропы. Мінімальныя зменлівасці абарачэння Зямлі вакол сваёй восі ў дачыненні да Сонца могуць таксама садзейнічаць непрадбачаным нікім кліматычным анамаліям. Вядома, цягам стагоддзяў за такімі зменамі ідуць розныя катастрофы ў біялагічным жыцці Зямлі ўключна з чалавечым родам. Пакуль усе аб’яўляюць змаганне за экалагічную энергію, але колькі трэба іншай энергіі і з чаго яе вырабіць? Для прыкладу, на нашым хмурным Падляшшы атрымаць яе з сонца і ветру і жыць толькі з яе — абсалютная ўтопія. І так ва ўсім свеце, поўным кліматычных супярэчнасцей, нельга адным распараджэннем зрабіць уранілоўку для ўсіх. Тут ізноў відаць, што галоўную музыку заказваюць тыя, у каго грошы і палітычная сіла.

Але вяртаемся менавіта да віртуальнай, экалагічнай раўнавагі, якая цягам ужо звыш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF