Ніва № 52 (3320), 29 снежня 2019 г.

Тост за незалежнасць

Віктар САЗОНАЎ

Беларусы апошнім часам ужо звыкліся, што пад Новы год іх чакаюць з боку ўлад вельмі экстравагантныя сюрпрызы. І гэта можа быць што заўгодна. І чарговы скок долара, і так званая дэнамінацыя, і падвышэнне коштаў на што заўгодна, і ўсяго не пералічыш. Пад Новы год такія рэчы рабіць найзручней, бо Новы год для беларусаў ужо з даўніх часоў свята асаблівае, масавае, і нават усенароднае. А там і Каляды, і каталіцкія, і праваслаўныя Каляды, а там і Стары Новы год...

Людзі ў гэты перыяд занятыя закупкамі, пошукам падарункаў і іншымі прыватнымі справамі. Кожны намагаецца з апошніх сіл зрабіць прыемнае сваім блізкім і родным. Таму іншыя праблемы ўспрымаюцца неяк мімаходзь, не так глыбока як трэба, нават, калі гэта нейкая паглыбленая інтэграцыя...

Няма калі пра іх думаць, таму самы зручны час тыя рэчы і падкінуць у грамадства. А пасля свят ужо позна пратэставаць ці абурацца. Нічога ўжо не памяняеш. Як гаворыцца, цягнік пайшоў.

Праўда, такі перадсвяточны прыёмік выкарыстоўваюць не толькі ў нас. Паўсюдна, дзе хочуць прыкрыць свае не самыя празрыстыя і чыстыя справы, стараюцца выкарыстаць перадсвяточную мітусню, каб не даць людзям апамятацца. Нават у Амерыцы імпічмент прэзідэнту Трампу яго апаненты ў Кангрэсе абвясцілі перад святамі, у час усенароднай мітусні. Невыпадкова так зрабілі, хіба што. Дык гэта ў самой Амерыцы, краіне з самымі дэмакратычнымі традыцыямі і каштоўнасцямі. Што ўжо гаварыць пра тое, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF