Ніва № 52 (3320), 29 снежня 2019 г.

«Дэбют» ХХІІ — высокі ўзровень

Міра ЛУКША

Чарговы выпуск Конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з вясны ў «Ніве». На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняла ў ім удзел амаль тысяча аматараў прыгожага пісьменства. У рэдакцыі «Нівы», арганізатара конкурсу, засакрэчаныя тэксты аўтараў чакаюць да апошняга дня кастрычніка. Як штогод на падвядзенне конкурсу ў Беластоку (22 снежня) з’ехаліся не толькі самі аўтары, але таксама іхнія бацькі, дзеці, мужы ці жонкі, настаўнікі, сябры і нават суседзі. Часам прыязджае цэлы фан-клуб — як пераможцы конкурсу ў дарослай катэгорыі Дар’юша Жукоўскага з падваршаўскага Велішэва, лесніка па адукацыі, аматара жывапісу, якога можна назваць чалавекам рэнесансу — на завяршэнне «Дэбюту» дабралася вялікая група з Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі, адкуль ён родам. Усе сябры пасля конкурсу гуртам чыталі навагодні нумар «Нівы», асабліва «Справядлівы гараскоп», ацаніўшы, што мінулагодні спраўдзіўся кропка ў кропку ў жыцці. І быццам бы прадбачвалася ўжо тады чарговая перамога іх сябра, які творча працаваў увесь год, пісаўшы, маляваўшы і падтрымліваючы культуру.

Удзел у чарговым выпуску «Дэбюту» прыняло 38 літаратараў-аматараў з усёй Польшчы, якія прыслалі ў «Ніву» 43 нізкі твораў, найбольш паэтычных (прынамсі па тры вершы). Першая група — вучні пачатковых школ прыслалі аж 21 канверт (сярод іх быў 1 дэбютант). Сярод удзельнікаў ІІ групы — вучняў сярэдніх школ (адна вучаніца гайнаўскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF