Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Większewicy і героі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

11 снежня ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры адбылася сустрэча са старшынёй Беларускага гістарычнага таварыства прафесарам Алегам Латышонкам, прысвечаная спрэчнаму герою пасляваеннага польскага падполля на Беласточчыне Зыгмунту Шэндзеляжу „Лупашку”.

Зыгмунт Шэндзеляж, пс. „Лупашка” быў даваенным польскім афіцэрам. За ўдзел у абарончай вайне 1939 года быў адзначаны крыжам Virtuti Militari. Уцёк з нямецкага палону, дабраўся ў Вільню, уключыўся ў падполле, дзе займаўся разведкай. У 1943 годзе быў дэлегаваны на камандзіра першага падпольнага атрада АК на Віленшчыне, аднак даручаны яму атрад быў да таго часу разбіты савецкімі партызанамі. Шэндзеляж сабраў недабіткаў і сарганізаваны ім атрад прыняў назву 5 Віленскай брыгады АК. Брыгада дзейнічала на поўнач ад Вільні і вяла баі з немцамі, літоўцамі і савецкімі партызанамі. 20 чэрвеня 1944 года літоўскі паліцэйскі атрад замардаваў у мясцовасці Вінцішкі 39 цывільных асоб, у тым ліку большасць жанчын і дзяцей. Была гэта помста за забіццё некалькіх паліцыянтаў партызанамі Лупашкі. Той, у адплату выслаў на Ковенскую Літву, у аколіцу Дубінак атрад, які здзейсніў помсту на сем’ях літоўскіх паліцыянтаў, але не тых, якія дапусціліся злачынства ў Вінцішках; людзі Лупашкі забілі прынамсі 68 асоб, тры чвэрці былі гэта жанчыны і дзеці з сем’яў паліцыянтаў, чыноўнікаў і асаднікаў. Шэндзеляж паступіў так, хаця камандзір акругі Кшыжаноўскі, псеўданім „Вільк”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF