Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

«Дзеці на Падляшшы не могуць наракаць» (зімой)

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

«Дзеці на Падляшшы не могуць наракаць», — гэты сказ выклікаў ува мне цікаўнасць. Ён паходзіць з артыкула «5 прычын, для якіх вы павінны наведваць нас зімой. Зіма на Падляшшы». Змешчаны ён у рэгіянальна-турыстычным блогу пра Падляшша «Беласток суб’ектыўна».

І чаму гэта так? Вось далей знаходзім тлумачэнне. «1. Мы святкуем Каляды і Новы год двойчы! У сувязі з высокім адсоткам праваслаўных вернікаў і вялікай колькасцю змешаных шлюбаў многія школы плануюць дадатковыя выхадныя дні. Чаму? А таму, што праваслаўныя на Падляшшы вядуць сваё рэлігійнае і духоўнае жыццё ў адпаведнасці з юліянскім календаром».

Гэта першая з пяці прычын, чаму госці павінны прыехаць на Падляшша. Прыцягненнем для патэнцыйнага турыста можа стаць тое, што дзеці не могуць скардзіцца, бо ў іх святы двойчы (часам гэта зусім не так: «Кожныя некалькі гадоў нашы Вялікадні «сыходзяцца» і адзначаем свята адначасова — тады ў школах вольныя дні толькі адзін раз — часта некаторыя дзеці несуцешаны»).

Я сам родам з Падляшша і хацеў бы пабачыць, каб два разы адзначалі адно і тое ж свята! Я сам праваслаўны, а мая жонка каталічка. Мы не жывем на Падляшшы, але ў нас тут ёсць сям’я. Раз мая сям’я прыязджае да нас, а потым мы едзем на Падляшша. Я ніколі не ставіўся да гэтага, што мы святкавалі Каляды двойчы. Бог адзін і той жа і не нараджаецца двойчы (і не памірае двойчы). Калі вы няверуючыя, гэта не мае значэння. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF