Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Мае ўспаміны і тое, што пачуў, бачыў, разумеў... і свае погляды, рэфлексіі, высновы (ч. 2)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Гісторыя Дубіч-Царкоўных... І я пішу адну праўду! Таму буду пісаць тое, што пачуў. Гэта мой пачатак. Калі я нарадзіўся і дзе, вы ўжо ведаеце. Ад чаго пачаць маю аповесць?

Хіба ад нашай веры і царквы, і тут мне найлепшым дапаможнікам будзе цікавая кніжка — манаграфія нашай пачэснай і прыгожай матушкі Эвы Аўксеціюк, жонкі таксама ўсімі паважанага бацюшкі Славаміра. Кніжка называецца «Дубічы-Царкоўныя ў гісторыі праваслаўнай парафіі». Забыў сказаць, калі рэч ідзе пра гісторыю царквы, дык немагчыма прамінуць і гісторыю паходжання таксама нашай вёскі. А менавіта на 23 старонцы гэтай кніжкі мы знойдзем адказ на гэтае пытанне.

Наш люд паўстаў ад паўночных старон ад племя крывічоў, якія прывандравалі да нас і заснавалі асобны лагер. Месца спадабалася, бо навокал прыгожыя лугі і дубовыя дубровы. Паўстала вёска, якую назвалі Дубічы, а лугі на ўсход ад вёскі назвалі Жарывец, і розныя назвы паляцелі, як у калейдаскопе. Гэта было больш-менш у 1576 годзе. У гэтым часе ўзнікалі і суседнія вёскі, як Чахі-Арлянскія, Тафілаўцы, якія спачатку зваліся Дубічы-Мураваныя, Грабавец, Елянка...

Жыхарам была патрэбна царква на іхнюю карысць і патрэбы веры. Царкву пабудавалі на ўзгорку, каля ўрочышча Бахматы і назвалі яе Петрапаўлаўскай у гонар апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла. Над дарогай-гасцінцам, спалучаючым тракт Бельск — Орля — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF