Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

«Беларускі абрад» яшчэ на сцэне

Аляксея МАРОЗА

ХХVІ Прэзентацыі абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» два разы праходзілі ў Беластоку і па адным разе ў БельскуПадляшскім, ДубічахЦаркоўных і Орлі, дзе і завяршылася сёлетняя прэзентацыя абрадаў і тэатралізаваных абрадавых прадстаўленняў. Былі яны ўмела падрыхтаваныя і цікава запрэзентаваныя дзеткамі, моладдзю і старэйшымі акцёрамі. У час няконкурсных аглядаў была нагода пазнаёміцца з прыкладамі нашай багатай спадчыны, якая прэзентавалася на фоне прыгожых сцэнічных афармленняў.

Пабываў я на аглядзе ў Дубічах-Царкоўных, распаложаных непадалёк ад Белавежскай пушчы. Жыхары гэтага ляснога рэгіёна доўга захоўвалі народныя абрады, якія хутчэй сталі занікаць у іншых раёнах Беласточчыны. Гэта тычыцца пушчанскіх і прыпушчанскіх тэрыторый па абодвух баках мяжы, дзе жыхары яшчэ да Другой сусветнай вайны жылі побач сябе, радніліся і сябравалі. З «хрыстком» — дубовай галінкай, сімвалам магутнасці нашай пушчы, калядавалі ў час Хрышчэння Гасподняга ў Арэшкаве яшчэ ў пасляваенны перыяд. Цяпер справу працягваюць члены беларускага народнага калектыву «Арэшкі». Калі зараз менш народных калектываў рыхтуе даўнія абрады да прэзентацыі на сцэне, іх месца сталі займаць дзеткі, якія найчасцей вучацца ў школах і садках беларускай літаратурнай мове. Сёлета яшчэ больш дзетак і моладзі, чым у мінулых гадах, выступіла ў час Прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне», арганізаваных у другой палове (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF