Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

АБ-БА з консулам Літвы

Міра ЛУКША

На гэтую сустрэчу дыскусійны клуб у «Склепе з культурай», якая адбылася ў сераду 11 снежня. Згуртаванне АБ-БА — аб’яднанне бацькоў вывучаючых беларускую мову ў Беластоку, запрасіла пагутарыць аб беларусах і літоўцах — суседзяў блізкіх, але і незнаёмых. У культурны склеп у падвале Пачатковай школы № 4 па вуліцы Чанстахоўскай у Беластоку, дзе вядуцца заняткі па беларускай мове, літаратуры і культуры завітала консул Літвы ў Сейнах Ізольда Брыкаўскене. Вялася размова пра супрацоўніцтва і стварэнне супольных праектаў паміж беларусамі і літоўцамі, якія жывуць на Падляшшы.

Кажа консул Літвы ў Сейнах Ізольда Брыкаўскене, якая ў дыпламатычнай службе працуе ўжо больш за дваццаць гадоў:

— Файна штосьці зрабіць разам, бо разам заўсёды можна зрабіць больш. У якім кірунку, то гэта залежыць ад фантазіі. Гэта можа быць супольная гісторыя, што вельмі цікава. Можна сарганізаваць сустрэчу, прысвечаную гісторыі, гэта можа быць нейкая культурніцкая падзея.

Раней АБ-БА таксама супрацоўнічала з арганізацыямі літоўскай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Падчас сустрэчы ў дыскусійным клубе прыгадалі праект „Вялікае Княства Літоўскае — наша супольная спадчына”, калі беларускія і літоўскія дзеці з Падляшша супольна культурна адукаваліся і выступалі перад шырэйшай публікай.

— Як удалося літоўцам тое, што не ўдалося беларусам? — распытваў вядучы сустрэчу Мікола Ваўранюк. — Збудаваць вельмі салідную дзяржаву, на меру ХХІ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF