Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Надзея на руіны Вавілонскай вежы

Уршуля ШУБЗДА

Лічыў, што моўны бар’ер з’яўляецца крыніцай канфліктаў паміж людзьмі. Менавіта таму ён стварыў агульную для ўсіх мову. На Падляшшы завяршыліся ХХ Беластоцкія дні Людвіга Заменгофа. Мова якую стварыў Заменгоф, гэта простая граматыка, гукі прыемныя для вуха, але таксама філасофія жыцця. Адзіная міжнацыянальная мова ажыццявілася менавіта тут, на польскабеларускім памежжы.

На працягу трох дзён (13-15.12.2019) у родным горадзе стваральніка мовы эсперанта праходзілі сустрэчы, даклады і канцэрты. Сёлета мінае 160 гадоў з дня нараджэння Людвіга Заменгофа і сотая гадавіна ўзнікнення ў Беластоку вуліцы яго імя. Эсперанта, на думку Заменгофа, павінна было стаць не проста сродкам зносін, але і спосабам распаўсюджвання ідэй — мірнага суіснавання народаў і культур.

Людвіг і яго эсперанта

Людвіг Заменхоф нарадзіўся 15 снежня 1859 года ў шматкультурным Беластоку. «Nigdzie tak jak tutaj nie ma się wrażenia, że tłum brudny i lepki mrowi się», — так пісьменніца Марыя Дамброўская апісвала Беласток у навеле «Brudne miasto» (надрукаванай у тыднёвіку для жанчын „Bluszcz” з траўня 1924 г.) пісала: «Tłum uliczny tego starego podlaskiego miasta składa się dziś po wieku okupacji rosyjskiej z różnych mniejszości. Żargon, rosyjski, niemiecki, białoruski i wszystkie akcenty polskiego, od kresowego śpiewania do warszawskiej porywistej mowy, płyną tu razem strugą zgrzytliwą i jaskrawą na kształt (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF