Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Я адчуваю адказнасць за будучыню беларусаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Людміла Грыгарук нарадзілася ў вёсцы Кнаразы на Бельшчыне. Закончыла Эканамічны ліцэй у БельскуПадляшскім, пасля паступіла ў Варшаўскі ўніверсітэт, дзе закончыла беларускаю і рускую філалогіі. Працуе ў Пачатковай школе № 4 у Гайнаўцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Так вырашыла жыццё. Першая мая прафесія — бухгалтарка, але я не ўяўляла сябе ў бюро. Мне хацелася вучыцца і я рашыла паступіць ва ўніверсітэт. Праз нейкі час, пасля заканчэння навукі, я не працавала. Пасля стала настаўніцай беларускай мовы і зараз, пасля многіх гадоў, магу сказаць, што вельмі люблю сваю працу, сваіх вучняў, сваю школу.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Я бачу многа настаўнікаў беларускай мовы, якія працуюць у карысць роднага. Першай асобай, з якой мне прыйшлося сутыкнуцца на пачатку маёй настаўніцкай практыкі, была спадарыня Тамара Русачык. Яе актыўнасць, ангажаванасць, вопыт былі для мяне штуршком для развіцця на ніве беларускасці. Другой асобай была і ёсць Наталля Герасімюк (хаця яна не настаўніца). Яе вынаходлівасць і любоў да беларускай культуры дапамаглі мне адкрыць духовы і матэрыяльны свет беларусаў.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Перш-наперш супрацоўнічаю са сваёй сяброўкай са школы Беатай Кендысь. Цаню супрацоўніцтва з Валянцінай Андрасюк, Аннай Франкоўскай і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF