Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Калядныя словы ўвесь год

Яўген ВАПА

Згодна каляндарнаму цыклу набліжаемся да канца 2019 года. Пішу менавіта пра каляндарны рухавік, а не прыродны. Бо тое, што дзеецца на двары, цяжка прыпісаць да традыцыйнага цыкла з падзелам на зіму, вясну, лета і восень. Калі глянем на апошнія гады, аказваецца, што з такой сітуацыяй маем дачыненне ўжо не першы ці другі год. У нас звычайна цеплалюбныя настроі, таму большасць маіх знаёмых не надта сумуе па траскучых маразах і гурбах снегу. Асабліва калі наша хуткае жыццё завязанае на сядзеннях не менш хуткіх машын. Колішняе зімовае надвор’е было б хіба катастрофай для цяперашніх жыхароў нашай часткі свету. Добрым бокам такой сітуацыі з’яўляецца тое, што менш грошай трацім на абаграванне дамоў, а ў хатніх складах застаецца больш назапашанага вугалю, дроў ці іншага паліва. Значыць, такім чынам менш дыму ўзлятае ў неба над намі, а мы дзякуючы таму будзем напэўна здаравейшымі. Сваёй дарогай, чым будзе можна паліць у нашых прыпушчанскіх вёсках і мястэчках за некалькі гадоў, цяжка адказаць. Ужо сёння жыхары лясных мясцовасцей маюць клопаты з набыццём драўніны ў сваіх надлясніцтвах. Прыходзіцца ехаць за дровамі і метрамі ў прыватныя лясы, калі неачышчаная пушча пачынае нагадваць моцна хворы арганізм, які пераўтвараецца не ў багацце, але ў сметніцу. Санітарная высечка аж просіцца. Ці тады хатнія кафляныя печкі абаграваныя перш за ўсё дровамі, радчэй вугалем будуць мець права на існаванне ў нашым краявідзе ў сувязі з кліматычнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF