Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Тудэма-сюдэма

Міраслаў ГРЫКА

Спрэчка пра перавагу юліянскага календара над грыгарыянскім альбо наадварот сёння нікога не хвалюе. Нас больш злуюць навязаныя ў адміністрацыйным парадку змены часу: з летняга на зімовы і зноў з зімовага на летні. Хай бы таму лопнула дурная галава, хто гэта прыдумаў?! Што тычыцца каляндарных адрозненняў, мы ведаем, што варта ведаць. Кожны з іх як гадзіннік з зязюляй вымярае час, але не ў секундах, не ў гадзінах, а ў днях, тыднях і месяцах. Гадзіннік мае штодзённы маштаб, гадавы — каляндар. У абодвух выпадках час настолькі ж захоплены ў абароце паўтарэння, як і сезоны цыкла іх прыродных пераўтварэнняў. Мы таксама ведаем, што паміж адным і другім календаром адбываецца зрух у некалькі дзён, які, нягледзячы на значную розніцу ў датаванні, не з’яўляецца праблемай для кагосьці ў той час, калі рытм жыцця вымяраецца лічбавым імпульсам інтэрнэту і мабільных тэлефонаў. Тып календара таму маргінальны, наколькі ён не распаўсюджваецца на літургічныя меры, якія так важныя для праваслаўных і каталіцкіх цэркваў. Ва ўсякім разе тое ж самае тычыцца і магаметанскіх, іудзейскіх альбо будысцкіх цэркваў. Кожная рэлігія мае сваю літургічную меру, заснаваную на сваёй гісторыі і традыцыі, і, нарэшце, культуры і цывілізацыі, якія атаясамліваюцца з ёю. З гэтай прычыны літургічны і свецкі календары звязаны асаблівым чынам. Нягледзячы на гэта, гэтак жа як мы адрозніваем верхні і ніжні крывяны ціск, неабходна адрозніваць літургічныя і свецкія меры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF