Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Пераднавагоднія несур’ёзныя развагі

Віктар САЗОНАЎ

Глядзім на каляндар і паверыць не можам. Заканчваецца чарговы год. І прайшоў ён яшчэ хутчэй, чым папярэдні. А той папярэдні, праляцеў хутчэй за той, што быў перад ім... І так кожны раз. Раней, у дзяцінстве, нешта падобнае мы чулі ад бацькоў і дзядоў, зараз дзеці і ўнукі чуюць гэта ад нас. Для іх, пакуль што, хада часу з рознай хуткасцю ў залежнасці ад узроставага ўспрымання — з’ява незразумелая. Зрэшты, як і для навукі. Чалавецтва пакуль яшчэ не даследавала належным чынам гэтай з’явы. А дарма.

Першым звярнуў увагу на розную хаду часу вялікі навуковец Альберт Эйнштэйн. Гэта ён прадказаў задоўга да мажлівасці праверыць эксперыментальна, што час у Космасе ідзе з іншай хуткасцю, чым на Зямлі. Пасля эксперыменты гэта пацвердзілі. А вось тое, што час і на Зямлі ідзе з рознай хуткасцю для розных людзей, чалавецтва заўважыла задоўга не толькі да нараджэння Эйнштэйна, але, хіба што, і задоўга да нараджэння самой навукі.

Зрэшты, разважаць пра час людзям не хапае часу. Мітусня забірае час. Ну а тое, што жыццё, гэта мітусня мітусні і іншая мітусня, можна пачытаць у Бібліі. Акурат напрыканцы года пачытаць гэтую Кнігу цягне больш, чым калі. Але ж мітусня... За ёй няма калі чытаць. Дзе ўзяць той час, які ляціць усё хутчэй і хутчэй...

Можа таму на канец года і выпадае так шмат свят, каб за вясельным сталом, ля каляднай ялінкі, падчас дарэння падарункаў ды прыгатавання святочных страў не лезлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF