Ніва № 51 (3319), 22 снежня 2019 г.

Канцэрт жыцця ў Белавежы

Ганна КАНДРАЦЮК

Як для мяне, то гэты фільм мае адзін недахоп! Ой, як вам сказаць? Ён.... ён за кароткі... — заяўляе Зінаіда Семянюк з Белавежы. — Я б яшчэ гадзіну сядзела, глядзела і ўсё перажывала. Маладыя гады явіліся перад вачыма. Усё прыгадалася. І каб цяпер хто вальс ці польку зайграў, то закруцілася б як вецер у танцы. Не хапае сёння той лёгкасці і годнасці ў нашых танцах...

— Фільм закароткі, — быццам у адзін такт, паўтарае Ніна Бонда. — Трэба, каб ён тры гадзіны, як канцэрт на Радыё Рацыя, ішоў... То мы б сядзелі, смяяліся і плакалі б усе. Бо там наша жыццё. Мы так выхоўваліся, так жылі.

— Так, так, — пагаджаецца Марыя Руско. — Усё, што ў фільме, нам дарагое. І я шчасліва, што сёння прыйшла на паказ. Бо тое ўсё, што ўспамінаюць героі фільма, гэта расказ пра нас саміх. Тут цэлы наш свет, наша радасць і гора...

Гарачыя, натхнёныя словы запісваю ў Белавежскім доме культуры адразу пасля прэзентацыі фільма «Канцэрт жыцця». Рэжысёр, Коля Ваўранюк, прымае заслужаныя паклоны. Яго шчыльна акружылі белавежанкі, частуюць духмянай бульбяной бабкай і правяць прыгожыя кампліменты. І нават здаецца, што сёння не аўторак, а субота, што дзесь з высі гучыць канцэрт пажадання на Радыё Рацыя. Бо фільм не толькі перадае яго добрую атмасферу, але дапамагае зразумець наколькі каштоўны і патрэбны для нас музычна-грамадскі праект Радыё Рацыі.

* * *

— Я сам, пакуль не пабачыў гэтага фільма, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF