Ніва № 50 (3318), 15 снежня 2019 г.

Міхал Андрасюк: — Я ад пачатку імкнуўся пісаць паіншаму

Анна ШАЙКОЎСКАЯ

2 снежня свой юбілей, 60-годдзе, адзначыў беларускі пісьменнік, публіцыст, сябра беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Міхал Андрасюк. Аўтар такіх зборнікаў прозы як «Фірма», «Мясцовая гравітацыя», «Белы конь», «Поўня». Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага і сёлетняй другой прэміі імя Ежы Гедройца. Пра тое, што атрымалася дасягнуць на літаратурнай ніве, а таксама пра планы, якія яшчэ чакаюць рэалізацыі, Міхал Андрасюк распавёў у гутарцы з Аннай Шайкоўскай.

Радыё Рацыя: — 60 гадоў — гэта ёсць час, калі ўжо можна падвесці пэўныя вынікі — і жыццёвыя, і літаратурныя. Ты дэбютаваў на старонках «Нівы» ў канцы 1970-х гадоў. Ці памятаеш гэты твор? Памятаеш, што паспрыяла, як ты вырашыў пісаць?

Міхал Андрасюк: — Не памятаю дакладна, што першым было надрукавана ў «Ніве». Але, бадай, можна сказаць, што і раней, у палове 70-х, былі нейкія вершыкі. У «Парнасіку», была такая рубрыка ў «Ніве», дзе маладыя аўтары, вучні маглі дасылаць свае творы, яны там друкаваліся. І гэта быў вялікі гонар, і шчасце пабачыць сваё прозвішча, надрукаванае ў газеце. А ўжо на дарослай старонцы «Нівы», то сапраўды напрыканцы 70-х. Напэўна, гэта быў нейкі вершаваны твор. Нават не ведаю, ці можна гэта называць вершамі. З такіх вершаванак я пачынаў свой літаратурны шлях. Адкуль зацікаўленне літаратурай? Ад зацікаўлення кнігай. У дзяцінстве я вельмі любіў чытаць, і ў сваёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF