Ніва № 50 (3318), 15 снежня 2019 г.

Маладых не відаць

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Аляксандрам КЛІНАМ, 1951 года нараджэння, пенсіянерам з Крывятыч у Арлянскай гміне, шматгадовым солтысам і старшынёй Гміннай рады, зараз радным Гміннай рады.

— Ці Вы запамяталі сваіх дзядоў?

— Жылі ўжо толькі бабця Мураўка з боку бацькі ды бабця Лена Кулік з боку маці. У бежанстве была сястра маёй бабці і засталася ў Ташкенце.

— Школа? Адукацыя пасля падставоўкі?

— Апошнія два гады падставоўкі вучыўся ўжо ў новым будынку. Гэта быў апошні рочнік, які яшчэ канчаў сямігодку.

Пасля закончыў двухгадовую Школу сельскагаспадарчай падрыхтоўкі, але гэта была страта часу, бо пайшоў у Беласток у шкляное прафвучылішча. Пасля заканчэння працаваў у шклозаводзе па вуліцы Рыжскай, а пазней па вуліцы Возьняка. У міжчасе скончыў Хімічна-Керамічны тэхнікум у Валоміне. Вучыліся там па суботах і нядзелях.

— Ці ў Беластоку выраблялі крышталі, якія ў людзях па хатах?

— Пры Рыжскай выраблялі гаспадарчае шкло — шклянкі, кілішкі, сподкі. Там крышталяў не рабілі, толькі г.зв. звычайнае аздобнае шкло. Чым яно розніцца ад крышталяў? У крышталі дадаюць свінцовы вокіс, там узнікае іншая структура, крышталь цяжэйшы. Крышталі калісь прывозілі ад рускіх. Я ў сваёй альтане стаўляю хлопцам крышталёвыя пяцьдзясяткі.

— На заводзе Вы былі дзеячам і таксама ў сваёй вёсцы...

— Быў там старшынёй прафсаюзнай арганізацыі хімікаў, якая налічвала каля чатырохсот асоб. Раней быў грамадскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF