Ніва № 50 (3318), 15 снежня 2019 г.

Мой любімы беларускі конкурс — «Дэбют»!

Ганна КАНДРАЦЮК

Эмілія Грыка — нарадзілася ў 1978 годзе. З 2013 года працуе настаўніцай беларускай мовы ў Міхалове. Жыве ў Беластоку.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Я стала настаўнікам, каб вучыць дзяцей роднай мове, каб ім паказваць што нашы простыя словы ў хатах, на вуліцы, на рынку гэта беларускія словы, што гэта наша спадчына, якую трэба берагчы.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Мой ідэал — спадарыня Ганна Кандрацюк, якая вучыла мяне беларускай мове ў гімназіі ў Нараўцы.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Супрацоўнічаю з настаўнікамі з Нараўкі — з Ганнай Кандрацюк, з Гарадка — з Аннай Грэсь, з Гайнаўкі — з Янкам Карчэўскім.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Я заўсёды магу лічыць на новыя тэксты ў «Ніве», на якіх можна рэалізаваць тэмы з граматыкі і арфаграфіі. АБ-БА таксама дапамагае падручнікамі і іншымі выданнямі.

— Ці ведзяце ў школе беларускія праекты для сваіх вучняў? Калі так, назавіце іх.

— У гэтым годзе мы гулялі ў webquest, дзе вучні пятага класа ў групах рыхтавалі прэзентацыі на тэму «Як вучацца равеснікі ў Беларусі».

— Ваш любімы беларускі конкурс?

— «Дэбют» — Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы, арганізаваны «Нівай».

— Ці можаце разлічваць на дапамогу бацькоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF