Ніва № 50 (3318), 15 снежня 2019 г.

Кветкі Каліноўскаму

Яўген ВАПА

Два тыдні назад, у сераду і пятніцу, Падляшша з гаспадарча-гістарычнымі візітамі наведалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Візіты праз дзень першых палітыкаў дзяржавы выклікалі ў мяне пытанне, чым заслужыў наш рэгіён на такую звышрэпрэзентацыю дзяржаўных чыноў. Відаць, найхутчэй гэта патрэба пастаяннай мабілізацыі польскага грамадства на патрэбы маючых адбыцца ў наступным годзе прэзідэнцкіх выбараў. Калі візіт прэзідэнта быў, так мовіць, канцыліяцыйна-выбарчым, то прыезд і выказванні прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага абышліся значна большай увагай з боку так грамадства, як і медыяў.

У нашым выпадку трэба таксама засяродзіцца на некаторых элементах гэтай падзеі. Візіт прэм’ера на пагранпераходзе Кузніца-Брузгі быў з гатунку моцнага шэрыфа і меў на мэце яшчэ раз паказаць, як польская дзяржава паспяхова змагаецца з любой кантрабандай, ці гэта будуць папяросы ў нас, ці паліва на заходняй мяжы. Далей Матэвуш Маравецкі перамясціўся ў Мастаўляны, дзе ў атачэнні дзяржаўных і самаўрадавых палітыкаў усклаў кветкі да помніка Кастусю Каліноўскаму, выказваючы класічную фармуліроўку, што найважнейшы ўраджэнец гэтага кутка свету з’яўляецца адначасна героем трох народаў: беларускага, польскага і літоўскага. Улада ўскладала кветкі, а мясцовы народ традыцыйна трымаўся збоку. Вядома, што гаспадар — войт гміны Веслаў Кулеша выконваў свае абавязкі з поўнай адказнасцю, даруючы таксама і прэм’еру кніжкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF