Ніва № 50 (3318), 15 снежня 2019 г.

Разам альбо па-асобку

Міраслаў ГРЫКА

Наша цывілізацыя сутыкнулася з вельмі сур’ёзнай праблемай. Яшчэ раз у нашай гісторыі нам трэба тэрмінова адказаць на пытанне, хто мы. Гэта надзённае і нават вельмі гарачае пытанне. Вось, у Кітаі нарадзіліся першыя генетычна мадыфікаваныя дзеці. Пачалося нявінна. Устаноўлена, што невялікая мадыфікацыя ўнутры пэўнага гена, зробленага ў эмбрыёне чалавека, абараняе ад СНІДу. Аднак выпадкова было выяўлена, што тая ж мадыфікацыя таксама аказвае вялікі ўплыў на функцыі мозгу, павялічваючы яго інтэлектуальныя і памятныя здольнасці. Больш на сто працэнтаў. Ці можа здзіўляць, што гэта даследаванне не было спынена, нягледзячы на пратэсты з усяго свету? Не было інакш, як гады таму, калі апладненне ў прабірцы ўдасканальвалася ў навукова-даследчых лабараторыях. Сёння большасць з нас гатовы прыняць гэта, не задумваючыся, ці перайшлі мы межы нашага чалавецтва і як далёка. Верагоднасць таго, што ў агляднай будучыні нам удасца павялічыць IQ чалавека шляхам генетычнай трансфармацыі, вельмі вялікая. Варта памятаць, аднак, што кожная мадыфікацыя ДНК мае пэўныя наступствы — больш-менш значныя — у працы мозгу. Наколькі гэты мозг будзе падобным, чытайце: нечужым, не варожым да нашых немадыфікаваных мазгоў? І ці будзем мы называць яго чалавечым мозгам?

Маніпуляванне чалавечым ДНК — гэта адно. Другое, гэта кіберінфільтрацыя чалавечага жыцця. Некалькі тыдняў таму расійская кампанія абвясціла, што цалкам асвоіла тэхніку алічбоўкі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF