Ніва № 50 (3318), 15 снежня 2019 г.

Патавая сітуацыя

Віктар САЗОНАЎ

Ну дык вось! Кіраўнік Расійскай Федэрацыі ў свой час заявіў, што Беларусь мусіць увайсці ў Расію часткамі або цалкам. Кіраўнік Беларусі наконт гэтага пытання нібыта мае ўласную думку. І яна кардынальна адрозніваецца ад меркавання расійскага лідара. Ён, перад паездкай на сустрэчу са сваім расійскім калегам, таксама зрабіў заяву, што Беларусь не ўвойдзе ні ў якую іншую краіну, у тым ліку і ў братняю Расію. Здавалася б, што гэтым хлопцам, пасля іх цвёрдых і неадназначных заяў, размаўляць больш няма пра што. Наконт інтэграцыі маю на ўвазе. Але яны чамусьці і чагосьці сустрэліся...

Наконт інтэграцыі сустрэліся.

Выпіць ім няма з кім, ці што?! Ну чаго сустракацца па пытанні паглыблення інтэграцыі пасля такіх цвёрдых заяў?! Тут мазгі вывіхнуць можа самы дасведчаны розум. А колькі разумных галоў зайшлі ў тупік, разважаючы наконт гэтага пытання. І чарговы тэрмін расійскаму лідару прыпісвалі як галоўную прычыну такой сустрэчы, і недахоп вуглевадародаў і іншых энергарэсурсаў у беларускага кіраўніка... Зрэшты, энергарэсурсы закончыліся прама на той сустрэчы. Пасля прывітальных слоў у зале гэтай сустрэчы на найвышэйшым роўні прапала электрычнасць. Ток скончыўся.

Ці скончыўся там газ прэсавыя службы не паведамілі. Ды і не важна гэта. Галоўным па-ранейшаму заставалася пытанне пра сапраўдныя прычыны гэтай сустрэчы. Ну і праўда. Чаго сустракацца, калі ўсё важнае і галоўнае ўжо сказалі?! Прычым публічна! Ну а больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF