Ніва № 50 (3318), 15 снежня 2019 г.

Жывапіс Станіслава Паскробкі

Аляксей МАРОЗ

Я рады, што Станіслаў Паскробка адышоў ад рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, з усімі яе дэталямі і рашыўся шукаць новае ў жывапісе, што бачна на экспанаваных працах. Шукаючы сваёй дарогі ў мастацтве і адыходзячы ад рэалістычнага малявання, не парваў ён сувязей з прыродай, сярод якой жыве ў Рыбаках. Большасць яго карцін складаюць краявіды Белавежскай пушчы і яе наваколля. Паказвае іх так, як бачыць, карыстаючыся мастацкімі тэхнікамі і прыёмамі. Калі Станіслаў Паскробка малюе пушчу, не адлюстроўвае яе рэалістычна, але стараецца паказаць яе душу, характар і засяроджваецца на паасобных дрэвах. Прэзентуе акружаючыя яго вёску палі і пралескі згодна са сваёй уражлівасцю. На іншых працах Станіслава Паскробкі бачым яго ўнутраныя перажыванні і эмоцыі, якія вылівае на палотны. Моцныя колеры, святло і тоўстая структура робяць яго карціны адметнымі. Гэтыя працы ўжо зараз цікавыя, а паколькі жывапісец надалей шукае сваю дарогу ў мастацтве, можна разлічваць, што паявяцца цікавыя карціны, — мяркуе гайнаўскі мастак Віктар Кабац аб творчасці Станіслава Паскробкі, прэзентаванай на персанальнай выставе ў Гайнаўскім доме культуры, якая адкрылася яшчэ ў лістападзе.

На вернісаж прыбылі прафесійныя і непрафесійныя мастакі Гайнаўшчыны і асобы, якія спатыкаюцца на Аглядзе непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. На аглядзе Станіслаў Паскробка часта атрымліваў узнагароды ў катэгорыі жывапісу і гэта было штуршком, каб перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF