Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

Стракаты верасень

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

15 лістапада ў Варшаўскім універсітэце адбылася 5я Міжнародная навуковая канферэнцыя, ладжаная Цэнтрам беларускіх штудыяў Універсітэта. Тэма канферэнцыі: „Падзелены/аб’яднаны край: Беларусь і Польшча ў верасні 1939 года”. У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з абедзвюх названых краін.

Прафесар Рыгор ЛАЗЬКО: — У кулуарах Рыжскай канферэнцыі, якая завяршала польска-савецкую вайну 1919-1920-х гадоў, сустрэліся два лідары беларускіх палітычных груповак Вацлаў Ластоўскі з боку БНР і Аляксандр Чарвякоў ад БССР. Польскі бок меў прапанову стварэння беларускай буфернай несавецкай дзяржавы. Калі б польская дэлегацыя прапанавала Ластоўскага ў якасці кіраўніка беларускага ўрада, то савецкі бок меў у запасе менавіта Чарвякова на гэтую пасаду. Гаворыцца, што на гэтай канферэнцыі Беларусь была падзелена; але хто дзяліў? Для падзелу трэба двух суб’ектаў. З аднаго боку Польшча, а з другога? Расія. Але беларускі бок да адкрытага фармулявання гэтага палажэння яшчэ не гатовы. У час тае канферэнцыі набліжаўся варыянт іншага лёсу Беларусі; у польскай гістарыяграфіі гэты варыянт добра вядомы, хаця польская гістарыяграфія яго не акцэнтуе. Тут на ўвазе ідэя выказаная кіраўніком польскай дэлегацыі Янам Домбскім, які на самым пачатку кастрычніка 1920 года падчас адной з узаемных сустрэч з кіраўніком савецкай дэлегацыі Адольфам Іофе прапанаваў адвесці войскі ад этнічнай тэрыторыі Беларусі на 25 кіламетраў: мы на захад ад Буга, а вы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF