Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

Святліцу перавезлі з Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Мікалаем КУКОЛКАМ, 1948 года нараджэння, шматгадовым солтысам Шарнёў Арлянскай гміны.

— У Шарнях за многімі сем’ямі прозвішча Куколка.

— Так, усе з адных колішніх каранёў.

— А Ваша сям’я?

— У мяне было пяць сёстраў і два браты, а двое памерла — разам было дзевяць. У майго бацькі Тараса было 18 гектараў зямлі — хто б яе абрабляў?

— Школа?

— У падставоўку хадзіў у Маліннікі, сем класаў. Тады яшчэ не было моста на рацэ Белай і не было дарогі ў Маліннікі. На рацэ ляжалі дзве калоды і па такой кладцы пераходзілі. Дарога была аж праз Дубінцы (Бараноўцы), многа далей.

У Малінніках, у двухгадовай школе сельскагаспадарчай падрыхтоўкі вучыў настаўнік Яўген Ляўчук, які даязджаў з Орлі на кані, а зімою ў санях; ён забіраў і хлапцоў з Шарнёў. У той час такой школы ў Орлі не было. Але я ў школу сельскагаспадарчай падрыхтоўкі хадзіў ужо ў Орлю.

— Ці пасля прыдалася Вам гэтая школа?

— Пэўна, прыдалася. Пасля ў Бельску была тая школа завочная. Мая сястра, 1943 года нараджэння, здавала ўжо ў Бельску; таксама хлопцы з 1944 года.

— А пасля школы?

— Паехаў на працу ў Лембарк, за Гданьскам, на будову ў пэгеэрах. Там добра плацілі, зарабляў каля трох тысяч злотаў у месяц. Там далі пасведчанне, што закончыў сельскагаспадарчыя майстэрскія курсы.

— Адкуль Вы даведаліся, што там ёсць праца?

— З Беластока прыязджаў да нас вярбоўшчык — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF