Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.
Мае ўспаміны і тое, што пачуў, бачыў, разумеў... і свае погляды, рэфлексіі, высновыМікалай ПАНФІЛЮКУступнае слова. Нарадзіўся я сёмага студзеня 1943 года ў сялянскай сям’і. Бацькі мае гэта Уладзімір (1908-1988) і Марыя з роду Чыквінаў (1910-1985). Гэта быў цяжкі акупацыйны з за гітлераўцаў час, аднак нашы бацькі ў палавых адносінах не падалі духам і радзілі дзяцей не горш, як было гэта перад вайной. Яны духам і сэрцам адчувалі, што вораг будзе разгромлены і жыццё пойдзе намечанай каляінай і мо лепшай дарогай. І так сталася. Як успаміналі мае бацькі, на маіх хрысцінах аднаго госця, суседа праз хату Ванюшку амаль не адлупцавалі за тое, што па-п’янаму (а самагонкі не бракавала) пачаў да нябёс выхваляць немцаў і даваць ілюзію маім дзядзькам Ваньку, Мішку (так іх звалі паточна), Феадосію, а нават майму бацьку, што ён многа ведае пра іх, а ведаў тое, што яны супрацоўнічаюць з савецкай партызанкай, ну і што яны — камуністы. Але рэшта гасцей абурылася на гэта, як Арцём Сцяпанавіч Чыквін (бацька нашага слаўнага прафесара, паэта, навукоўца Івана Чыквіна), сусед Васілёк, мой хрышчоны бацька таксама сусед Іван Гіль і іншыя і ўжо паднялі свае кулакі, каб «ахрысціць» Ванюшку. Але мой бацька, маці не дапусцілі да гэтага самасуду — бо неяк прыкра, каб у хаце запрошанага госця збілі да касцей. І таму мой бацька і жонка Ванюшкі Ольга, родам з Краснага Сяла, разумная і прыгожая жанчына, неяк Ванюшку сілай узялі пад рукі і адвялі дамоў. Таму да скандалу, на (...) |