Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

Генетычны алфавіт (частка 7)

Віктар САЗОНАЎ

— У цябе яшчэ малако на вуснах не абсохла, каб указваць мне, Джордж. Ты на гаршчку сядзеў і хадзіў пешшу пад стол, як я ўжо мяняў палітычныя рэжымы на планеце з горшага на горшы і падстаўляў свой зад пад кулі. І таму ў маёй задніцы намнога больш дзірак, чым зрабіла прырода. І нашмат больш парэзаў на маім целе, чым звілін у тваіх мазгах. Ты хоць ведаеш, што такое разведчык? Гэта не адна, і не дзве, і нават не тры складаныя шахматныя камбінацыі. У разведцы ты ніколі не можаш быць упэўнены, на якую краіну працуеш, — ляпнуў ён хоць што, абы сказаць, але ў галаве ўжо абдумваў план помсты.

— Як гэта?! — адгукнуўся палітык, які зразумеў, што нарабіў сабе бяды, як індзейцы з віскі, але мусіў адбівацца і неяк рэагаваць на сказанае.

— А вось так. Прыкладам, мяне ў разведку ўзяў Сэм. А хто ведае, кім ён быў завербаваны? Ніхто! Бо пра Сэма ніхто нічога ніколі не змог даведацца. Вось і атрымліваецца, што я, думаючы, што працую на адну разведку, магу насамрэч працаваць зусім на другую.

— Вось гэта паварот, — з захапленнем вымавіў работнік Дзярждэпартамента. — На такім павароце не адзін дыліжанс перакуліўся хіба што.

— Вось таму наша праца складаная, а не таму, што ты тут нёс. Менавіта таму многія разведчыкі працуюць на некалькі краін адразу, каб не памыліцца. Бо так хоць адна будзе тая, якой ты патрыёт. А ты тут мне пра Мантану нагадаў. У вас там, у Дзярждэпартаменце, не лепшая сітуацыя. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF