Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

Ты ляці мая душа над Беларускім клубам

Міра ЛУКША

Ужо 26 раз агляд «Беларускі абрад на сцэне» — апошняе гадавое мерапрыемства Беларускага грамадска-культурнага таварыства (яго ў народзе завуць усё Беларускім клубам) збірае выканаўцаў і гледачоў з усёй Беласточчыны. Пакуль адбудзецца галоўнае мерапрыемства, праводзяцца павятовыя агляды, але таксама і гмінныя. Больш за чвэрць стагоддзя збірае ўжо пару пакаленняў і аўтараў, і пастаноўшчыкаў, і гледачоў. Аж лопае зала і ў Галоўным праўленні БГКТ па вуліцы Варшаўскай, 11, у Беластоку. Гледачы — суседзі, сваякі, знаёмыя выступоўцаў і ўсе аматары роднай песні і слова прыбываюць у асенні вечар на Варшаўскую заранёў, каб хоць прысесці на крэселцы, падглядзець прадстаўленні, а пасля і самому выступіць, паскакаць пару хвілін пры музыцы беларускіх гуртоў. Прыгадваецца кіпяткая атмасфера «Беларускага клуба», у кулуарах якога пазнаёмілася шмат беларускіх, перш за ўсё праваслаўных пар. Старэйшыя гледачы з радасцю бачаць як на вядомыя ўсходкі на сцэну ўзбіраюцца і малечы з садкоў, і старэйшыя мастакі спеву і тэатра, якія ўмеюць пасмяяцца са сваёй часам ужо недалужнасці і «недарэчнасці». А тут усё дарэчы, і якое свята для душы! А ўзнагародай сёння будзе не толькі радасць для душы слухачоў і гледачоў — усе ўдзельнікі атрымаюць цудоўную багатую кнігу мінскага выдавецтва «Чатыры чвэрці» з Мінска — «Жывая культура Беларусі», якую прывезла ў Беласток Ліліяна Анцух (падарунак Культурнага цэнтра Беларусі)... Пасля кожнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF