Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

«Ручаёк» — 10 гадоў з беларускай песняй

Аляксей МАРОЗ

Ад дзесяці гадоў у Белавежы дзейнічае беларускі калектыў «Ручаёк», створаны Маркам Зубрыцкім. Калектыў дзейнічае ў карысць беларускай песні, мовы і культуры ў Белавежскай гміне, у якой беларускія традыцыі сягаюць у мінулыя стагоддзі. У кіназале Белавежскага асяродка культуры 23 лістапада адбылося святкаванне круглага юбілею — 10-годдзя дзейнасці калектыву «Ручаёк», у якім прынялі ўдзел перш за ўсё жыхары Белавежскай гміны. З займальным канцэртам выступіў «Ручаёк» і захапіў сабраных цікавым рэпертуарам, заспяваўшы беларускія народныя песні і эстрадныя беларускія творы ў апрацоўцы мастацкага кіраўніка калектыву Марка Зубрыцкага. З’яўляецца ён зараз дырэктарам Белавежскага асяродка культуры і старшынёй Таварыства сяброў Белавежы, якія арганізавалі юбілейнае святкаванне.

— Нам важна падтрымліваць нашы традыцыі спявання па-беларуску і блізкую нам беларускую культуру, — сказалі члены «Ручайка».

— Мы дзейнічаем як беларускі калектыў і ў дзевяноста працэнтах наш рэпертуар складаюць беларускія песні. Мы спяваем многа твораў, якія выконваліся на нашай тэрыторыі, а я іх апрацоўваю для калектыву. Мы выступаем у час «Купалля», «Ператоча» і «Рознагалосся» ў Белавежы і на беларускіх фэстах. Прымаем удзел у фестывалі «Беларуская песня», у час якога самым важным з’яўляецца выступ у вялікай кампаніі. Калядкі прэзентуем у час аглядаў і цешымся, што можам выконваць песні, якія ў мінулым спявалі нашы продкі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF