Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.
Падручнікі... там устарэлыя і непрывабныя тэмы для вучняўГанна КАНДРАЦЮКАнна Грэсь нарадзілася і вырасла ў Гарадку. Закончыла Беларускую філалогію ў Беластоцкім універсітэце. Працавала год у Пачатковай школе ў Гарадку, а потым сем гадоў у Беластоцкім універсітэце, дзе выкладала беларускую мову, лабараторыю і гістарычную граматыку беларускай мовы. У навуковай працы займалася лексікаграфічнымі працамі перыяду Вялікага Княства Літоўскага. Выдала дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў рускай філалогіі. З 2018 года працуе настаўніцай беларускай мовы ў Пачатковай школе ў Гарадку. Сакратар Фонду „Villa Sokrates” у Крынках, каардынатар штогадовых „Трыялогаў” і мастацкіх выстаў у Галерэі „Крынкі”. Займаецца таксама выдавецкай працай Фонду. У вольным часе вышывае, чытае кнігі і складае пазлы. Любіць жывёл — у яе дома два сабакі і папугай. Жыве з дачкой і мужам у Беластоку. — Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы? — Калі я закончыла беларускую філалогію з педагагічнай падрыхтоўкай, з’явілася магчымасць паспрабаваць працаваць настаўнікам у пачатковых класах. З цягам часу я вярнулася ў школу працаваць настаўніцай беларускай мовы. — Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы? — Безумоўна, дзве асобы: Іаанна Сахарук, якая навучыла мяне беларускай мове і Аліна Ваўранюк, з якой я пазнаёмілася, калі працавала ўжо настаўніцай. — Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх (...) |