Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

Ахоўнікі памяці Каліноўскага

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні сваімі вачыма, а трапней будзе сказаць сваімі сэрцамі і душамі, на гэтай старонцы пра пахаванне Кастуся Каліноўскага 22 лістапада ў Вільні выказваліся Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў. Гэты апошні асабіста — эмацыянальнымі словамі — папоўніў аўтарскі цыкл фельетонаў пад знамянальным загалоўкам «Дэпутаты Каліноўскага». Менавіта нашы гродзенскія сябры і супрацоўнікі рэдакцыі Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў, святой памяці Дзіма Кісель і свіслацкія актывісты пакойны Віктар Дзесяцік і Юры Глебік і іншыя ўжо чвэрць стагоддзя ў Свіслачы і Якушоўцы ахоўваюць памяць Кастуся і Віктара Каліноўскіх — беларусаў, якія захацелі кінуць выклік тагачаснай рускай імперыі.

Згаданыя людзі разам са сваімі паплечнікамі ўзялі на сябе цяжар выбудоўвання незалежнай, нацыянальнай і дзяржаўнай беларускай памяці. А з чым, як не з усім, што беларускае па дзяржаўным характары, змагаюцца прамаскоўскія сілы ва ўладных структурах Рэспублікі Беларусь? Бо дзе ж сэнс і логіка караць патрыётаў, якія сваімі намаганнямі пацвярджаюць суверэнітэт Беларусі. Як гэта загучыць не парадаксальна, але, на маю думку, з віленскай маніфестацыі сілы беларускага духу па чыста палітычна-асабістых інтарэсах задаволены напэўна... Аляксандр Лукашэнка. Менавіта віленская, масавая беларуская прысутнасць для Аляксандра Рыгоравіча ёсць страшылкай і козырам у размове з расійскім кіраўніцтвам наконт сваёй асобы як вечнага кіраўніка краіны. Бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF