Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

Прапаганда і праўда

Уладзімір Хільмановіч

Тыдзень прайшоў пасля віленскіх урачыстасцей па пахаванні паўстанцаў 1863 года, а водгулле падзеі не сціхае. Тыя сябры і знаёмыя, хто з розных прычын не здолеў патрапіць у нашу старажытную сталіцу ў дзень мемарыяльнага ўшанавання, працягваюць тэлефанаваць і распытваць падрабязнасці. У беларускай незалежнай прэсе і на інтэрнэт-прасторы людзі надалей актыўна дзеляцца ўражаннямі, каментарыямі, яркімі фотаздымкамі і цікавым відэа, не шкадуюць выяўляць эмоцыі. Там-сям узнікаюць спрэчкі, дыскусіі, якія выходзяць за рамкі ўласна падзеі. Спрэчкі датычныя нашых нацыянальных гімнаў, спрэчкі датычна асвятлення ўрачыстасцей у медыях, спрэчкі адносна стасункаў народу і дзяржавы Рэспублікі Беларусь, спрэчкі пра гістарычныя і цяперашнія дачыненні беларусаў і суседзяў.

Ацэньваць гэтыя дыскусіі, часам досыць вострыя і зацятыя, можна па-рознаму. Некаторыя выказваюцца ў тым духу, што няма чаго дзяліць шкуру неўпаляванага мядзведзя, пакуль у нашым нацыянальным доме бяда. Гэта, прыкладам, да спрэчак пра тое, які з трох нашых гістарычных гімнаў павінен стаць дзяржаўным у перспектыве.

Шырокі розгалас атрымала выказванне дырэктаркі тэлеканала Белсат Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, якая справядліва абурылася неаб’ектыўнасцю (і гэта зараз мякка сказана), якую выявіў пры асвятленні віленскага пахавання вядомы польскі тэлеканал TVP. Тэлевізійнікі гэтага канала старанна ў сваім рэпартажы пастараліся „не заўважыць” на ўрачыстасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF