Ніва № 49 (3317), 8 снежня 2019 г.

У Мастаўлянах надалей па-партызанску

Уршуля ШУБЗДА

Сёння ў Мастаўлянах канчаецца Польшча і, здавалася, што аб гэтай вёсцы Польшча ўжо забыла. Даехаць туды можна — гміна стараецца, каб пагранічнікі беспраблемна патрулявалі мяжу. Аднак зімою людзі для бяспекі возяць у багажніку лапату. Праўду кажучы, ім бліжэй Мастаўлян, тым дарогі становяцца вузейшымі. Нават новая асфальтоўка з Зуброў выглядае як аднабаковая дарога, праўда — дарога на Захад, але ўсё ж такі некамфортная для кіроўцы. Здаецца, гміна не прадбачыла, што тут могуць мыляцца вадзіцелі машын. Аднак 29 лістапада вочы ўсёй Польшчы, а можа і вочы з Усходу, былі звернуты ў напрамку Мастаўлян. Жыхары вёскі былі крыху здзіўлены колькасцю дзяржаўных машын, СМІ і людзей. Для бяспекі трымаліся блізка сваіх платоў на выпадак, калі трэба было б схапіцца за штыкету. Здаецца, што ў мастаўлянцаў паўстанцкі дух не памёр і паколькі нехта быў здзіўлены візітам прэм’ерміністра Польшчы ў Мастаўлянах, гэта напэўна не былі яны.

— Не мае іншых клопатаў? — здзівіўся спадар Уладзіслаў, стоячы пад сваёй старой яблыняй пры плоце. — Э, гэта ўсё палітыка, — дадаў, не маючы намеру далучыцца да прывітальнага камітэта, які сабраўся ля помніка Каліноўскаму. Менавіта тут 2 кастрычніка 2015 года прайшло афіцыйнае адкрыццё помніка Кастусю Каліноўскаму. Тады ўрачыстасць прыцягнула мясцовыя ўлады, жыхароў гміны і даследчыкаў, якія вывучаюць біяграфію Каліноўскага. Мясцовыя тады таксама трымалі дыстанцыю.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF