Ніва № 48 (3316), 1 снежня 2019 г.

Калісь весела было ў вёсцы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Янам ПОСТАМ, пенсіянерам з Крывятыч Арлянскай гміны,1954 года нараджэння.

— Ці Вы помніце сваіх дзядоў?

— Мой бацька Міхал 1923 года нараджэння з Крывятыч, а маці Аляксандра 1922 года нараджэння, у дзявоцтве Бяроза, са Шчытоў.

Дзедкі Бярозы не памятаю, бо я нарадзіўся ў сакавіку, а на Варвару дзедка памёр; я ўжо пачынаў хадзіць. То мама ўспамінала, што я хадзіў каля дзедка: „Дзедку, дзедку”, а дзедка казаў: „Забярыце, бо я ўжо буду на той свет выбірацца; я ўжо з табою не буду хадзіць”.

А дзедка са стараны бацькі паходзіў з Тапчыкал. Бабуля Палашка з Крывятыч была за Кулікам у Малінніках, а калі ён памёр, тады прыступіў да яе Пост.

— Што Вам вядома пра бежанства продкаў?

— Бабуля Аксеня гэта другая жонка майго дзедка па маме. Расказвала мама, што калі дзедка прывёз яе пасля бежанства ў Крывятычы, то тут расла толькі крапіва. І сказаў: „О, тут мы будзем жылі”. Нічога не засталі. Гэтая хата, у якой жывём, была пабудавана пасля бежанства, амаль сто гадоў таму.

— У Другую сусветную вайну?

— Бацька быў на прымусовых работах у Саксоніі, каля Лейпцыга. Калі бамбілі Лейпцыг, то ўсё дрыжала. Кампенсацыі за тыя работы бацька не атрымаў, хаця сведкі былі.

— Ваша сямейства?

— Брат Мікалай з 1948 года, сястра Марыся з 1950, я і пакойная сястра Вера 1957 года нараджэння.

v Школа?

— Яшчэ паўгода хадзіў у старую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF