Ніва № 48 (3316), 1 снежня 2019 г.

«Васілёчкі» адсвяткавалі 55-гадовы юбілей

Аляксей МАРОЗ

Беларускі хор песні і танца «Васілёчкі» 23 лістапада ў Пачатковай школе № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мове імя Ярасалава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім святкаваў свой юбілей — 55-годдзе дзейнасці. Да гэтага вялікага музычнага мерапрыемства доўга рыхтаваліся харысты «Васілёчкаў» пад наглядам свайго мастацкага кіраўніка Міколы Фадзіна і харэографа Людмілы Фадзіны і па-акцёрску запрэзентаваліся перад публікай. На святкаванне прыбылі таксама папярэднія мастацкія кіраўнікі і спевакі, якія доўгія гады захаплялі бяльшчан. Многа публікі сабралася ў вялікай спартыўнай зале бельскай «тройкі» і былі рады, што маглі паслухаць беларускія песні і паглядзець харэаграфічныя распрацоўкі з беларускімі народным танцамі, якімі суправаджалі свой спеў харысты «Васілёчкаў». Разам са сваімі папярэднікамі ўжо 55 гадоў прапагандуюць яны беларускую культуру на Беласточчыне і ў Польшчы, выступалі ў многіх гарадах Беларусі: у Мінску, Гродне, Віцебску, Кобрыне, Слоніме, Бераставіцы, Смаргоні, Пружанах і іншых мясцовасцях.

— Наш беларускі хор «Васілёчкі» паўстаў восенню 1964 года ў Бельску-Падляшскім. Я тады жыў у Пасынках і, дазнаўшыся аб наборы да хору, пастанавіў, што буду ў ім спяваць. Ажно шэсць асоб з Пасынак тады ўступілі ў наш хор. Прыязджаў я тады на рэпетыцыі з сябрамі на матацыкле, а зімой дабіраліся пяшком. Мы тады былі маладымі і вельмі хацелася нам спяваць свае песні. У нас было непасрэднае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF