Ніва № 48 (3316), 1 снежня 2019 г.

Школа — наша вялікая сям’я, а ў сям’і трэба дапамагаць!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ірына Герасімюк (дзявочае прозвішча Галёнка) нарадзілася ў вёсцы ПасечнікіВялікія на Гайнаўшчыне. Закончыла Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці беларуская філалогія і пачатковае навучанне. У школе ў Арэшкавае працуе 29 год як настаўніца пачатковага навучання і беларускай мовы. Раней працавала ў Трасцянцы, Грабаўцы і Махнатым. Жыве ў Гайнаўцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Ужо з дзіцячых гадоў я любіла гуляць з сяброўкамі ў школу. Мая старэйшая сястра Надзя Міхальчук, таксама настаўніца, зараз ужо на пенсіі. У нашай сям’і гэта традыцыя.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Калі думаю пра свае школьныя гады, мне ўспамінаюцца многія настаўнікі. Яны часта былі для мяне прыкладам. Урокі беларускай мовы ў нашым ліцэі вёў спадар Васіль Сакоўскі. Гэта чалавек добразычлівы, з цёплым падыходам да вучня.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Праз гады маёй працы ў школе я супрацоўнічала з многімі настаўнікамі. На прадметных канферэнцыях мы абменьваліся вопытам, дапаможнікамі.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Беларускае грамадска-культурнае таварыства ладзіць для дзяцей і моладзі шматлікія конкурсы. Дзякуючы ім дзеткі могуць праверыць свае магчымасці, маюць нагоду сустрэцца з іншымі школьнікамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF