Ніва № 48 (3316), 1 снежня 2019 г.

Новы адлік ад Каліноўскага

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Віленскае ўрачыстае перапахаванне герояў і ахвяр вызвольнага чыну 1863 года для беларускай нацыі стала пакуль найбольш знакавай падзеяй ХХІ стагоддзя. Усе, хто змог прысутнічаць у гэтыя лістападаўскія дні ў старажытнай крывіцкай сталіцы, праз гады будуць успамінаць свае пачуцці, расказваць дзецям і ўнукам уражанні перажытага ўшанавання. Усе, хто дажыве да сапраўднай незалежнасці нашай краіны Беларусі, будуць пазней згадваць гэтую падзею як найважнейшую вяху Адраджэння.

Перапахаванне, ці як слушна кажуць многія, пахаванне паўстанцаў, стала сакральным актам яднання сучасных беларусаў. Не магу прыгадаць ці была нейкая падобная падзея такога перапахавання ў еўрапейскай гісторыі. Гістарычная праўда адкрываецца не заўсёды хутка, гістарычная справядлівасць у дачыненні да людзей і з’яў — тым больш. У гісторыі з пакараннем паўстанцаў смерцю акупантамі і хаваннем месца, дзе карнікі іх закапалі ў зямлю і засыпалі вапнай, прайшло ажно паўтара стагоддзя. Прайшло доўгіх 155 гадоў! Не пахавалі тады павешаных і расстраляных змагароў, пахавалі годна цяпер. Пахавалі з надзвычайнай пашанай і ідэальнай арганізацыяй, з удзелам высокіх хрысціянскіх святароў. Пахавалі на дзяржаўным роўні, з прысутнасцю прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў — Польшчы і Літвы, з прысутнасцю дзяржаўнай дэлегацыі Беларусі. Хай сабе на роўні віцэ-прэм’ера ўрада, якога амаль ніхто не ведаў да гэтай знакавай падзеі. З сімвалічнай прысутнасцю ў кафедральным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF