Ніва № 48 (3316), 1 снежня 2019 г.

Учора ў чалавечай скуры

Міраслаў ГРЫКА

Адно дзіця папрасілі пералічыць дні тыдня, якія пачынаюцца з літары «а», яно праўдзіва адказала, што «аўторак». Падумаўшы, яно дадало: Але не толькі «аўторак», бо гэта яшчэ... «а ўчора». Таксама праўда! Лагічна, што «ўчора» ў круцільным крузе тыдня — правільны адказ, бо серада і чацвер за «а ўчора», нават сам «аўторак».

Прыведзены анекдот ілюструе прыклад творчага мыслення дзяцей, пазбаўлены схематызму і правілаў, усталяваных інтэлектуальнай звычкай. Гэта тычыцца мыслення ў цэлым, але і практычнага палітычнага мыслення. Чамусьці мы прызвычаіліся да таго, што цяперашняя ўлада, прадстаўленая Правам і справядлівасцю, надзвычай несхематычная. Але ці творча?

Мы цэнім творчых людзей у цэлым. Культавы Альберт Эйнштэйн — прыклад гэтаму. На яго творчы аўтарытэт спасылаюцца і правыя, і левыя палітыкі, якія прадстаўляюць ідэалагічна экстрэмальныя погляды, і сярэднія едакі хлеба, заціснутыя паміж іх гучным буркатаннем. Стары Альберт (прабачце за вычварную фамільярнасць) заслужыў гэта з нетрадыцыйным розумам, які выйшаў далёка за рамкі думак яго даўно мінулых часоў. Але ж кожны мае свае межы. Добра вядомы факт, што эпоха, у якой мы жывем, вызначае нашы кагнітыўныя звычкі — у якой выяўляюцца фіксаваныя перакананні, інтэлектуальныя і эмацыйныя адносіны і ўзровень засваення сучасных ведаў — якія, у сваю чаргу, акрэсліваюць мяжу нашага разумення свету. І толькі іх рызыкоўнае перасячэнне дазваляе бачыць голую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF