Ніва № 48 (3316), 1 снежня 2019 г.

Бела-чырвона-белае неба

Віктар САЗОНАЎ

Бела-чырвона-белае неба над Вільняй... Куды не глянеш, паўсюдна гэтыя колеры. І прама, і направа, і налева... І па лініі далягляду, і вышэй лініі далягляду... І яшчэ вышэй таксама... Паўсюдна! Вышэй толькі Бог!

Здавалася, што ў гэтыя дні і само Воінства Нябеснае ўзяло ў рукі бела-чырвона-белыя сцягі! Бо ўсё неба ў тых сцягах! А на Зямлі іх так шмат, што напэўна нехта і з самога неба таксама зышоў з імі на грэшную зямлю і стаў у калону сярод прысутных тут людзей... Так ганарова і годна стаялі тыя людзі, што не грэх і не сорам было да іх далучыцца ў гэты дзень і нябеснаму воінству!

Увогуле, у гэтыя дні цяжка было адрозніць зямное ад нябеснага... Воля, Праўда, Роўнасць, Свабода, Беларусь... Гэта зямное ці нябеснае?! Напэўна нябеснае. Але і на Зямлі за гэта змагаліся... Змагаліся тыя, чые парэшткі з гонарам і годнасцю перазахоўвалі ў Вільні...

Вялікага змагара за гэтыя святыя ідэі Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гадоў прыйшлі ўшанаваць кіраўнікі Літвы і Польшчы... З Беларусі таксама прыехала вялікая дэлегацыя. Ад беларускага народа... І са складу беларускага народа...

І не толькі з Беларусі прыехалі сюды нашчадкі тых, хто аддаў сваё жыццё за такое неба... З Польшчы, з далёкай Амерыкі, з іншых куткоў сюды з’ехаліся беларусы... А дзе ж ім быць у такі дзень?! Вядома ж, што тут! Тут, дзе зараз разварушыўся Вялікі Дух іх Слаўных Герояў! Дух, які трэба ўзяць і развесці па ўсіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF