Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Цікавае мінулае мяшчанскіх вёсак распаложаных вакол Бельска-Падляшскага

Аляксей МАРОЗ

Сустрэча на тэму «Мяшчанскія вёскі Спічкі, Відава, Парцава» адбылася 8 лістапада ў Гарадской публічнай бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім. Пра мінулае згаданых мяшчанскіх вёсак распавяла экскурсавод Івона Зінкевіч, а пасля выхадцы з гэтых сёлаў адклікнуліся на здарэнні з мінулага і гаварылі, якія памяткі з прошлага захаваліся па сённяшні час. Спадарыня Івона Зінкевіч успомніла таксама папярэднюю сустрэчу ў бельскай бібліятэцы, якая адбылася 4 кастрычніка. Тады яна расказвала пра іншыя падбельскія мяшчанскія вёскі — Шасталы, Стрыкі і Ягуштова. На падставе перапісу насельніцтва 1921 года, праведзенага ўжо ў незалежнай Польшчы, відаць, што ў згаданых мяшчанскіх вёсках амаль усе жыхары запісаліся беларусамі. Палякамі найчасцей запісваліся католікі, а выключэннем былі жыхары Відава, дзе крыху праваслаўных запісалася палякамі.

У дзень святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага, 8 лістапада, асаблівыя святкаванні праходзілі на Дзмітрыеўскай горцы каля Сакоў, у Дзмітрыеўскім прыходзе ў Гайнаўцы і ў Дзмітрыеўскай царкве ў Парцаве. Якраз у гэты дзень вечарам пра гісторыю пабудовы храма ў гонар святога Дзмітрыя ў Парцаве распавяла ў бельскай бібліятэцы Івона Зінкевіч. Паказала яна на фатаграфіі цяперашні выгляд царквы, распаложанай на парцаўскіх могілках, якая, так як і ў мінулым, з’яўляецца філіяльнай царквой Уваскрэсенскага прыхода ў Бельску-Падляшскім.

— Ёсць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF