Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Маркі слуцкіх паўстанцаў

Лявон КАРПОВІЧ

Яны памерлі, каб жыла Бацькаўшчына — жывеце вы, каб Бацькаўшчына не памерла!

Надпіс з марачнага аркуша

27 лістапада 1920 году распачаўся Слуцкі Збройны Чын.

Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганне яшчэ некалькі гадоў.

Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленні змагароў за Беларусь.

27 лістапада — іхны дзень: Дзень Герояў. Таму і заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна святкаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне свечку. Няхай яе агеньчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын1.

Рада Случчыны праіснавала ад 15 лістапада 1920 г. да 20 студзеня 1921 г. Пра слуцкія маркі філатэлісты ведалі даўно. Пра іх пісалі розныя выданні Польшчы, ЗША, у апошні час і Беларусі.

Упершыню слуцкія маркі з’явіліся ў нашай краіне дзякуючы намаганням вядомага беларускага філатэліста Льва Коласава яшчэ ў канцы 1990-х гг. (набытыя ў Польшчы).

На жаль, гісторыкі, якія вывучаюць і апісваюць у апошнія гады тыя падзеі, факт існавання марак Надзвычайнай рады Случчыны не пацвердзілі ці ўпусцілі (адсутнасць дакументаў), — пісаў Леў Коласаў. — Беларускім філатэлістам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF