Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Генетычны алфавіт

Віктар САЗОНАЎ

4. Тайны план Пентагона

А акурат у гэты самы час да ўладальніка шклянкі з „Джэкам Дэніэлсам” у яго вашынгтонскі офіс са спрытам напалоханага кенгуру заскочыў рухавы чалавек з папкай у руках. Апрануты ён быў у надзвычай дарагі цёмна-сіні гарнітур, белую кашулю і жоўты гальштук. Абуты ў начышчаныя да ззяння туфлі амерыканскай вытворчасці.

— Прывітанне, Джэк, — махнуў ён рукой і, не пытаючыся гаспадара, усеўся насупраць спецслужбоўца. — Якая пякельная спёка, нібыта мы ўжо высадзіліся на Венеры. Ты ведаеш, па апошніх дадзеных навукі, там і ёсць пекла. Градусаў пяцьсот там паліць. А нашы сіноптыкі і без Венеры ў дзікай разгубленасці, як брыдкая дзеўка перад люстэркам. Не маглі і блізка прадбачыць, што такая спёка можа быць і на нашай планеце.

Джэк толькі скрывіўся. Што пляце гэты чалавек? Якая Венера? І пра спёку! Кіраўнік спецслужбы ад тае спёкі ўжо і так амаль ні пра што не мог думаць, акрамя як пра кавалачкі халоднага асвяжальнага лёду, якія велічна плавалі ў шырокай шклянцы, напоўненай віскі.

— А ў Маскве, кажуць, дождж, — працягваў трашчаць чалавек з неверагодна белымі зубамі. (Але ж і белыя зубы ён сабе надыбаў недзе! І туфлі такія ж бліскучыя, хоць і чорныя.) — Не магу паверыць! Як гэта так атрымліваецца: там дождж, а тут спёка?

— У Маскве яшчэ і ноч, — падняў палец угору спецслужбовец.

— Не жартуй, Джэк, я на гэта не куплюся, — засмяяўся госць.

— Вітаю, Джорж. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF